Жанчына, якая ўцякала з тралейбуса праз фортку, заплаціла штраф — 90 тысяч

Жанчына, якая ўцякала з тралейбуса праз фортку, заплаціла штраф — 90 тысяч

Мінчанка Ксенія Маргунская, якая месяц таму ўцякала ад кантралёраў з тралейбуса праз фортку, заплаціла штраф — 90 тысяч рублёў. Пра гэта яна распавяла ў каментары Еўрарадыё.

Маргунская: "Я заплаціла штраф "Мінсктрансу" ў памеры 90 тысяч рублёў за безбілетны праезд. Пакуль што я яшчэ нічога не атрымлівала. Але я не ў Менску. Можа мне дайшла нейкая папера яшчэ, не ведаю...".

Паводле слоў мінчанкі, яна яшчэ не бачыла і адказу з міліцыі пра вынікі праверкі.

Нагадаем, 32-гадовая Ксенія Маргунская, трэнер па фітнэсе, ехала на тралейбусе на працу без білета. Калі яе "злавіў" кантралёр, штраф яна не заплаціла (прапаноўвала пашпарт, каб заплаціць пазней). Жанчыну, у чаканні міліцыі, заблакавалі ў салоне на канечным прыпынку. Тады Маргунская вылезла з салона праз фортку, але ў руках кантралёра засталася яе сумка. Кіроўца тралейбуса зняла здарэнне на відэа, якое за месяц набрала амаль 700 тысяч праглядаў.

Усе бакі канфлікту напісалі заявы ў міліцыю, пасля чаго і пачалася праверка. Яе вынікі былі агучаныя 4 студзеня. Было заяўлена, што ў дзеяннях кантралёраў няма складу нейкага адміністрацыйнага правапарушэння. А вось у дзеяннях пасажыркі ён ёсць — артыкул 18.30 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі ("Безбілетны праезд").

Фота: 34mag.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі