Жанчынам-кіраўнікам падаруюць на 8 сакавіка трактары
Такія незвычайныя і досыць дарагія падарункі рыхтуе Мінскі аблвыканкам.
Усяго плануецца раздаць у гонар Міжнароднага жаночага дня 18 трактароў — па колькасці жанчын-кіраўніц сельгаспрадпрыемстваў вобласці. Як паведамілі парталу Ale.by у Мінскім аблвыканкаме, трактары былі купленыя на бюджэтныя сродкі.
Уручэнне сертыфікатаў на новыя сельгасмашыны ад імя кіраўніка Мінаблвыканкама Барыса Батуры адбылося сёння ў раёнах вобласці.