Жанчыну, якой у банку выдалі лішнія 5000 рублёў, шукаюць у Гомелі
У Гомелі шукаюць жанчыну, якой у адным з банкаў пры абмене валюты касір выдаў лішнія 5000 рублёў. Праверкай займаецца АУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.
Інцыдэнт здарыўся 18 чэрвеня.
Тых, хто пазнаў жанчыну на фота або валодае іншай інфармацыяй па дадзеным факце, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах: +375 25 601 66 62 або 102.