Жанчыну з Быхава аштрафавалі за рэпост з "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала

Вольга Пушкарова / 6tv.by
Вольга Пушкарова / 6tv.by

Вольга Пушкарова з Быхава атрымала першы ў Беларусі штраф за рэпост з тэлеграм-канала, які нельга называць, піша 6tv.by.

У дачыненні да Вольгі склалі два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях — за рэпост з "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала і распаўсюджванне нацысцкай сімволікі. Жанчыну пакаралі штрафам у 15 базавых велічынь — 405 рублёў.

У судзе Быхаўскага раёна Вольга не адмаўляла, што рэпоснула паведамленні з забароненага ў краіне тэлеграм-канала. Аднак мэты распаўсюджваць нацысцкую сімволіку, паводле яе слоў, у яе не было — яе ўразілі лічбы рэпрэсаваных у Трэцім рэйху і Беларусі ў 2020 годзе. Гэтым яна і падзялілася з іншымі карыстальнікамі, не звярнуўшы ўвагу на сцяг нацысцкай Германіі, на фоне якога была размешчана статыстыка.

Улічваючы прызнанне віны падсуднай і наяўнасць у яе малалетняга дзіцяці, суддзя Жолудзеў аштрафаваў Вольгу Пушкарову на 15 базавых велічынь.​

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі