Жанну Фрыске пахаваюць на Мікола-Архангельскіх могілках

Расійскую спявачку Жанну Фрыске пахаваюць на Мікола-Архангельскіх могілках, паведамляюць расійскія СМІ.

Бацька спявачкі Уладзімір Фрыске распавёў, што апошнія тры месяцы спявачка ляжала ў коме, але ссваякі пра гэта нікому не казалі.

Нагадаем, што пра смерць артысткі стала вядома сёння ўначы. Жанне Фрыске было 40 гадоў.

Пухліну галаўнога мозгу ў спявачкі дыягнаставалі ў сярэдзіне 2013 года. Яна праходзіла лячэнне ў лепшых клініках свету — у тым ліку ў ЗША, Германіі, Латвіі ды Кітаі.

Жанна Фрыске атрымала вядомасць як салістка гурце "Блестящие", дзе яна выступала з 1996 па 2003 год. Пасля сыходу з гурта яна пачала сольную кар'еру, а таксама грала некалькі роляў у кіно.

Паведамляецца, што апошнія месяцы артыстка жыла з мужам, тэлевядоўцам з Беларусі Дзмітрыем Шепелевым і маленькім сынам Платонам у загарадным доме. Фрыске з мужам збіраліся заснаваць фонд дапамогі хворым на рак

Фота: 365news.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі