Жлобінскі камбінат прымусілі падарыць Курску 350 кг кансерваў

Кансервы, ілюстрацыйнае фота

Кансервы, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Гомелі збіраюць гуманітарную дапамогу для жыхароў Курска, паведамляюць праваабаронцы.

Кіраўніца "Рускага дома ў Гомелі" Вольга Бараненка кажа, што гуманітарная дапамога паедзе ў 143 пункты часовага размяшчэння, у якіх знаходзяцца восем тысяч жыхароў Курскай вобласці.

Праўда, адзначаюць праваабаронцы, акрамя саміх актывістаў "Рускага дома" на заклік сабраць гуманітарку пакуль ніхто не адгукнуўся. Актывісты гатовыя прыняць усё — ад падушак і коўдраў да пральных машын, халадзільнікаў і абагравальнікаў. У спісе неабходных тавараў пазначана больш за 60 пазіцый. Пры гэтым лекі прымаюцца толькі разам з чэкам, а прамтавары павінны быць у заводскай ўпакоўцы і з дзейнымі тэрмінамі прыдатнасці.

Акрамя "Рассупрацоўніцтва" (да якога належыць "Рускі дом") у зборы гуманітаркі паўдзельнічаў Жлобінскі мясакамбінат — ахвяраваў 350 кг кансерваў. На сёння ўдалося сабраць каля дзвюх тон грузу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі