Жлобінскіх паслядоўнікаў “Сінтэзу ФА” афіцыйна папярэдзіла пракуратура

Незарэгістраванае аб’яднанне “Вучэнне Сінтэзу”, якое дзейнічала ў Жлобіне, атрымала афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры пра недапушчэнне парушэння закону. Паводле інфармацыі ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, “Вучэнне Сінтэзу” (альбо “Сінтэз ФА”) паўстала ў Расіі ў сярэдзіне 1990-х гадоў. На думку расійскіх рэлігіязнаўцаў, гэта акультная секта, якая ўвабрала ў сваю дактрыну абрыўкі з розных рэлігіяў. Інфармацыя пра існаванне ў Беларусі паслядоўнікаў секты з’явілася ў 2009 годзе. Праверка пацвердзіла, што ў Жлобіне сапраўды дзейнічаюць прадстаўнікі “Сінтэзу ФА” і зацягваюць у сваю дзейнасць грамадзянаў. Арганізавалі аб’яднанне беспрацоўныя сужэнцы. Вучняў яны заваблівалі ідэямі самаўдасканалення і развіцця магчымасцяў чалавека. Удзел у адным іх семінары складаў 800 расійскіх рублёў.

Акрамя Жлобіна, прапаведнікі “Вучэння Сінтэзу” стварылі своеасаблівыя ячэйкі ў Светлагорску і Рагачове. Вядома і тое, што адэпты вучэння думалі зарэгістравацца, але ў якасці нерэлігійнай некамерцыйнай арганізацыі, быццам бы ніяк не звязанай з “Сінтэзам ФА”, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі