Жодзінскія пенсіянеры правялі акцыю салідарнасці з БЧБ-пасцілой у руках
2 лістапада пенсіянеры Жодзіна правялі традыцыйную акцыю салідарнасці. У ёй прынялі ўдзел каля дзясятка чалавек, піша ex-press.by.
Сёння яны трымалі ў руках не толькі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцяжкі, але і пасцілу такога ж колеру. Гэтыя прысмакі сталі ў Жодзіне надзвычай папулярнымі пасля таго, як гарадскі суд палічыў такую пасцілу доказам удзелу ў пратэсце.
Як распавядала Еўрарадыё, 75-гадовую Іраіду Міско пакаралі за акцыі пратэсту. У якасці доказу на судзе фігуравала яе фота з пасцілой бела-чырвона-белага колеру. Капітан міліцыі Яўген Сямашка на судзе патлумачыў: "Так, гэткім чынам яна выказвае пратэст. Зефіркай". У Міско канфіскавалі камп'ютар і аштрафавалі на яе 540 рублёў (20 базавых велічынь).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.