Жодзінка пазбавілася кампутара і атрымала штраф за фота з БЧБ-пасцілой

Пасціла з крамы "Green" у Жодзіне / ex-press.by​
Пасціла з крамы "Green" у Жодзіне / ex-press.by​

Два дні ў Жодзінскім гарадскім судзе разглядалі справу ў дачыненні да 75-гадовай Іраіды Міско па фактах яе ўдзелу ў неафіцыйных масавых мерапрыемствах. У судзе было прадстаўлена шэсць пратаколаў. Міліцыянты здымалі жанчыну на відэа каля крамы "GREEN". Па кожным пратаколе праходзіла разбіральніцтва.

75-гадовая жыхарка Жодзіна Іраіда Міско — кандыдат сельскагаспадарчых навук. Больш за 40 гадоў яна працавала ў НДІ земляробства і раслінаводства НАН Беларусі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня жанчына выходзіць на вуліцу з БЧБ-сцягам, тым самым выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю. Яна ўпэўненая, што гэтае права ёй гарантаванае Канстытуцыяй.

Жодинка лишилась компьютера и получила штраф за фото с БЧБ-пастилой
Іраіда Міско / ex-press.by

На апошняе пасяджэнні суда супраць Іраіды Васільеўны прыйшлі сведкі: супрацоўнік аддзялення аховы грамадскага правапарадку лейтэнант Яўген Вайніловіч, намеснік начальніка гэтага аддзялення капітан міліцыі Зоя Кукушкіна, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх маёр Дзмітрый Кракоўскі, а таксама капітан міліцыі Яўген Сямашка і ўчастковы Аляксандр Попчын.

Суду былі прадстаўлены фота і відэа-дакументы з выявай Іраіды Міско. На адным са здымкаў жанчына трымае ў руцэ пасцілу бел-чырвона-белага колеру. 

Паводле слощ Сямашкі, "так, гэткім чынам яна выказвае пратэст. Зефіркай".

Суд вызначыў пакаранне — штраф у 20 базавых велічынь, піша ex-press.by.

Пасля суда Іраіду Міско папярэдзілі, што на яе ў міліцыі ёсць і іншыя пратаколы. У другой палове дня ў кватэру да жанчыны прыйшлі супрацоўнікі ГАУС. Пасля агляду жылплошчы ў жанчыны канфіскавалі кампутар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі