"Жоўты" Пуцін прыйшоў у бальніцу да пацыентаў, у якіх падазраюць каранавірус

"Жоўты" Пуцін прыйшоў у бальніцу да пацыентаў, у якіх падазраюць каранавірус

24 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведаў бальніцу ў маскоўскім пасёлку Камунарка. Там знаходзяцца пацыенты, у якіх падазраюць каранавірус. Пуцін прыйшоў у бальніцу ў звычайным адзенні, а ўжо там атрымаў белыя бахілы, жоўты камбінезон, сінія пальчаткі і чорную маску.

Расійскі прэзідэнт правёў у бальніцы нараду, падчас якой адзначыў зладжанасць працы медперсаналу і яе высокую якасць, паведамляе ТАСС.

Паводле афіцыйных звестак, у Расіі колькасць заражаных каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 дасягнула 495 чалавек (з іх у Маскве — больш за 300).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі