Журботная статыстыка: 33 няшчасныя выпадкi на паляваннях, 20 чалавек загiнулi
33 няшчасныя выпадкi адбыліся за апошнiя тры гады на паляваннях у Беларусі. Паводле звестак Дзяржаўнай iнспекцыi па ахове жывёльнага i раслiннага свету пры прэзiдэнце, 20 чалавек загiнулi і 13 атрымалi раненнi.
Толькi з пачатку гэтага года ўжо адбылося некалькi падобных здарэнняў. У Дзяржiнспекцыi лiчаць: журботная статыстыка падказвае, што за парушэнне тэхнiкi бяспекi трэба караць самым суровым чынам. У тым лiку i з абавязковым пазбаўленнем права займацца паляваннем. Магчыма, у гэтым выпадку, мяркуюць спецыялiсты, атрымаецца знiзiць гiбель i траўматызм ў асяроддзi паляўнiчых, адзначае газета "Звязда".