Журналіст — збягаючай міліцыі ў Кіеве: Куды ўцякаеце, хлопцы?! (відэа)

Там сабраліся сотні тысяч чалавек. Міліцыя, якая мусіла не пусціць на плошчу апазіцыянераў, упрост збегла. Сведкамі гэтага сталі ўкраінскія журналісты (гл. відэа).
 

Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча (хроніка падзеяў, відэа)
 

Нагадаем, масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Кіеве і іншых гарадах краіны пасля таго, як украінскі ўрад адмовіўся падпісаць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У ноч на 30 лістапада ў Кіеве спецпадраздзяленне МУС "Беркут" разагнала "Еўрамайдан" — бестэрміновы мітынг прыхільнікаў еўраінтэграцыі.

Сутыкненні працягнуліся ў нядзелю. Мітынгоўцы адбілі ў міліцыі Майдан Незалежнасці. Там сабраліся сотні тысяч чалавек. Апазіцыя запатрабавала правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў, адстаўкі Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта Украіны, адстаўкі ўраду Мікалая Азарава, правядзення суда над міністрам унутраных спраў Віталём Захарчанкам.

"Я хачу, каб усе ўкраінцы цяпер зразумелі, — мы цяпер мяняем не прэзідэнта, мы мяняем сістэму ўлады ў краіне.. Мы мяняем не Януковіча, мы мяняем краіну, мы робім Украіну еўрапейскай дзяржавай... Гэтая рэвалюцыя будзе пераможнай, калі яна будзе мірнай", — заявіў адзін з лідараў апазіцыі Юрый Луцэнка. Ён заклікаў студэнтаў на некалькі дзён забыць пра заняткі і "вырашаць свой лёс на вуліцах Кіева".

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі