"Журналістамі года" праваабаронцы прызналі трох арыштаваных журналістак

"Журналістамі года" праваабаронцы прызналі трох арыштаваных журналістак

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала журналістамі года Кацярыну Андрэеву, Дар'ю Чульцову (абедзве — "Белсат") і Кацярыну Барысевіч (TUT.by). Абвяшчэнен лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека прайшло ў Мінску 10 снежня — у Міжнародны Дзень правоў чалавека.

Усе тры названыя журналісткі знаходзяцца за кратамі. 

Андрэеву і Чульцову затрымалі падчас стрыму з "Плошчы Перамен", дзе праходзіла акцыя памяці загінулага Рамана Бандарэнкі. Іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). 

Кацярыну Барысевіч затрымалі за артыкул, у якім яна даказала, што Раман Бандарэнка не быў п'яны на момант гібелі. Яе вінавацяць у разгалашэні медыцынскай таямніцы, якое пацягнула цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 178 КК). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі