Журналістаў "Белсату" затрымалі ў Бабруйску пасля стрыму з пікета Ціханоўскай

Журналістаў "Белсату" затрымалі ў Бабруйску пасля стрыму з пікета Ціханоўскай

На выездзе з Бабруйска затрымалі журналістаў, якія вялі стрым з выбарчага пікета Святланы Ціханоўскай

Як перадае тэлеканал "Белсат", гэта журналістка-фрылансерка Алена Шчарбінская і аператар Алесь Баразенка

"Нам сказалі ехаць за машынай ДАІ ў РАУС, бо ў дачыненні да нас вядзецца адміністрацыйная справа. З імі было яшчэ два супрацоўнікі АМАП. Яны мяне асобна забралі", — паспела распавесці журналістка.

На цяперашні момант тэлефон Шчарбінскай выключаны, а Баразенка не падымае слухаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі