Жыццё беларусаў ва Украіне стане крыху прасцей

Медыцына

Медыцына / pixabay

Украінскі Нацбанк памякчыў некаторыя абмежаванні для грамадзянаў Беларусі.

Цяпер беларусы, якія на законных падставах знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, могуць выдаткаваць грошы са сваіх заблакаваных рахункаў на аплату медычных паслуг ва ўстановах аховы здароўя. Гэта прапісана ў пастанове Нацбанка ад 29 снежня.

Тыя ж змены тычацца і грамадзянаў РФ, якія легальна знаходзяцца ва Украіне.

Абмежаванні на правядзенне банкаўскіх аперацый па рахунках рэзідэнтаў Беларусі і Расіі былі ўведзены з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Папросту — рахункі беларусаў і расіян былі заблакаваны. Цяпер за кошт гэтых сродкаў беларусы, што жывуць ва Украіне, могуць паправіць здароўе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі