Жыццё пад абстрэламі: як жывуць людзі падзеленага Данбаса?
Украінец Алег Тылюпа жыве ў Беларусі ўжо амаль два дзясяткі гадоў. Але ў сярэдзіне 2019 года паехаў на радзіму — у пасёлак Светладарскае Данецкай вобласці, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі так званай ДНР. І вымушаны быў застацца там амаль на паўгода.
Як сустрэлі земляка на радзіме і ці знайшоў ён паразуменне з жыхарамі самаабвешчанай ДНР? Ці вераць мясцовыя ў хуткае завяршэнне вайны і ці бачаць сябе ў складзе Украіны? На каго спадзяюцца простыя людзі ў сённяшніх умовах?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае перасяленец з Данбаса Алег Тылюпа.