Жыхар Полацка некалькі гадоў здымаў сэкс з жанчынамі і шантажаваў іх

Жыхар Полацка некалькі гадоў здымаў сэкс з жанчынамі і шантажаваў іх

44-гадовы жыхар Полацка больш за два гады ў сваёй кватэры здымаў сэкс з жанчынамі. Ён знаёміўся з імі ў інтэрнэце, запрашаў у госці, "дзе знаёмства пераходзіла ўжо ў іншую плоскасць", піша прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці. Жанчыны і не падазравалі, што іх каханак рабіў пікантныя фота і відэа. Пасля пачынаўся шантаж. Пад пагрозай распаўсюджвання фота і відэа мужчына патрабаваў грошы — ад 400 да 500 рублёў. Таксама зламыснік браў у пацярпелых (гэта ў асноўным жанчыны ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў) і каштоўныя рэчы.

Затрыманне шантажыста ў яго кватэры правялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры сілавой падтрымцы АМАПу. Вядома, што ён нідзе не працаваў. Падазраваны арыштаваны. У яго дачыненні распачатыя 10 крымінальных спраў за вымагальніцтва і 3 — за махлярства. Праваахоўнікам вядома больш пра 20 фактаў злачыннай дзейнасці.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 19.12

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі