Жыхара Мінскага раёна затрымалі за сэксуальныя дзеянні з 9-гадовай дзяўчынкай

Жыхара Мінскага раёна затрымалі за сэксуальныя дзеянні з 9-гадовай дзяўчынкай

У міліцыю з заявай звярнулася жыхарка Мінскага раёна. Па яе словах, сужыцель сэксуальна дамагаўся яе дзевяцігадовую дачку, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Жанчына распавяла, што вярнулася дадому раней за належны час. Там яна пабачыла, што сужыцель стаяў перад яе дачкой са спушчанымі штанамі. Пасля гэтага яна выклікала міліцыю.

Падазраванага затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі