Жыхара Віцебска будуць судзіць за распылены ў бок міліцыянтаў пярцовы газ

На маршы 25 кастрычніка / СК
На маршы 25 кастрычніка / СК

26-гадовага жыхара Віцебска будуць судзіць за распылены ў бок міліцыянтаў пярцовы газ. Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць яго і перадаў яго пракурору для накіравання ў суд.

Па дадзеных следства, удзень 25 кастрычніка 2020 года хлопец удзельнічаў у пратэстах маршы. На вуліцы Смаленскай пратэстуючых паспрабавалі спыніць супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Тады абвінавачаны віцяблянін падбег да сілавікоў і распыліў у іх бок газ з пярцовага балончыка.

Витебчанина будут судить за распылённый в сторону милиционеров перцовый газ
Пярцовы балончык — рэчыўны доказ / СК

Міліцыянты не змаглі затрымаць яго на месцы канфлікту. Гэта адбылося пазней — у той жа дзень. Следства сцвярджае, што тады хлопец зноў распыліў газ у бок сілавікоў.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 364 — "Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Ён знаходзіцца пад вартай.

Супраць пратэстоўцаў, якія аказвалі супраціў сілавікам, пачата некалькі дзясяткаў крымінальных спраў. Аднак рэдакцыі Еўрарадыё невядома ні пра адну крымінальную справу, пачатую супраць сілавікоў, якія збівалі пратэстуючых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі