Жыхарам Баранавічаў у халады адключаюць гарачую ваду
20 верасня жыхарам Баранавічаў адключаюць гарачую ваду, нягледзячы на халоднае надвор'е. Гэта звязана з будаўніцтвам новай цеплатрасы да мікрараёну Паўночны-2.
Працэс адключэння гарачай вады можа заняць да дзесяці дзён, піша intex-press.by.
У прэс-службе РУП "Брэстэнерга" журналістам сказалі, што летам, калі вяліся рамонтныя работы на цепласетках, гэта зрабіць было немагчыма. Падчас летняга адключэння, кажуць у "Брэстэнерга", вада з труб не злівалася. А каб урэзаць новую інжынерную сетку, патрэбна зліць ваду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.