Жыхарка Рэчыцкага раёна друкавала беларускія рублі і долары ЗША
У Рэчыцкім раёне затрымалі фальшываманетчыцу. 30 студзеня ў гарадскім пасёлку Зарэчча яна спрабавала ў краме заплаціць фальшывай 100-тысячнай купюрай. Як інфармуе прэс-служба МУС, яна вырабіла банкноту па месцы жыхарства з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі.
Праваахоўнікі знайшлі ў доме зламысніцы 15 фальшывых 50-тысячных купюр, 43 — 100-тысячных, 24 — 200-тысячных купюр. Таксама былі выяўленыя 10 фальшывых 100-доларавых купюр. Былі забраныя сістэмны блок камп'ютара, каляровая друкарка, сканер, ноўтбук, флэш-карты, дыскі. Распачатая крымінальная справа.