Жыхары расійскага горада сёння пабачылі тры Сонцы (фота)

Жыхары расійскага горада Чалябінск раніцай 17 лютага пабачылі тры Сонцы. Як інфармуе ТАСС, яны сталі сведкамі аптычнай з'явы гало. Зімой яе можна назіраць у марознае надвор'е.

Сіноптыкі кажуць, што ў паветры ўтварыліся невялікія ледзяныя шасцігранныя крышталі, якія нельга ўбачыць няўзброеным вокам. Скрозь іх пераламляюцца прамяні сонца. Таму і стварыўся аптычны эфект.

Нагадаем, два гады таму менавіта жыхары Чалябінска сталі сведкамі падзення метэарыта, які ўзарваўся ў паветры.

Дарэчы, падобныя з'явы назіраюцца і ў Беларусі (гл. апошнія відэа).


Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі