Жыхар Брэста паспрачаўся на мяжы з супрацоўнікам мытні, на яго выклікалі спецназ
Брастаўчаніна затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗ і спецназа
У пункце мытнага афармлення "Варшаўскі мост" на беларуска-польскай мяжы супрацоўнікі ГУБАЗ і спецназа затрымалі жыхара Берасця. Паводле версіі сілавікоў, мужчына "выказваў пагрозы ўжывання гвалту ў дачыненні да службовай асобы".
Рознагалоссі з супрацоўнікам мытні ўзніклі праз ацэнку тавару, які вёз брастаўчанін. У МУС кажуць, што мужчына "спрабаваў паўплываць на рашэнне супрацоўніка Брэсцкай мытні", а таксама "нецэнзурна лаяўся і выказваў пагрозы".
На затрыманага мужчыну ўжо завялі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.