Жыхар Бураціі купіў даведку пра сваю смерць, каб не ісці на вайну
Аўтобус з мабілізаванымі ў Расіі
У сталіцы Бураціі Улан-Удэ гарнізонны вайсковы суд прысудзіў пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму мужчыну, абвінавачанаму ў дэзерцірстве.
Як піша сайт "Сибирь.Реалии", мабілізаваны Зарыгто Арабжаеў купіў фальшывае пасведчанне пра сваю смерць, каб не ўдзельнічаць у вайне ва Украіне.
Арабжаева мабілізавалі ў лістападзе 2022-га. Сёлета ў сакавіку ён прыехаў дадому ў адпачынак і — не вярнуўся на службу. Калі супрацоўнікі вайсковай паліцыі прыйшлі да я го дадому, сын паказаў ім даведку пра смерць бацькі. Пазней паліцыя выявіла, што даведка фальшывая. У траўні мужчыну затрымалі.
Сам Арабжаеў патлумачыў, што купіў даведку, бо перажываў за псіхічнае здароўе жонкі, якая баялася за яго жыццё. За два месяцы да мабілізацыі старэйшы сын Арабжаевых загінуў у аўтааварыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.