Жыхара Пінска асудзілі "за намер далучыцца да палка імя Каліноўскага"

Беларус не даехаў да Украіны

Беларус не даехаў да Украіны / t.me/belwarriors/

Жыхара Пінска асудзілі "за намер далучыцца да палка імя Каліноўскага". 32-гадовы Артур Радзівановіч быў затрыманы ў канцы мінулага года ў міжнародным пункце пропуску "Брэст". Яго справу разглядаў Брэсцкі абласны суд. Як пішуць праваабаронцы, мужчыну судзілі па артыкуле "Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу". Сцвярджаецца, што ён праз Telegram "па сваёй ініцыятыве ўступіў у перапіску з прадстаўнікамі ўзброенага фармавання", а пасля прадумаў маршрут паездкі ва Украіну праз Польшчу.

Суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў Радзівановічу два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму са штрафам — 20 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі