Жыхара Пружанаў адправілі ў калонію за "знявагу вайскоўца"

Палітвязня зноў судзілі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Палітвязня зноў судзілі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

29-гадовага жыхара Пружанаў Сяргея Кемежа на 2 гады адправілі ў калонію за "знявагу вайскоўца", паведамляюць правабаронцы. У канцы 2021 года ў сацсетцы мужчына змясціў "абразлівы каментар" пра камандзіра адной з вайсковых часцей. Крымінальную справу разглядаў суд Лідскага раёна. Кемежа прызналі вінаватым у "знявазе прадстаўніка ўлады". Ён мусіць выплаціць 100 базавых велічынь штрафу (3700 рублёў).

Сяргея Кемежа ўжо судзілі ў верасні 2021-га за "абразу" ў сацсетцы камандзіра мінскіх амапаўцаў. Яму прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, а таксама абавязалі выплаціць 3000 рублёў маральнай шкоды. Мужчыну абвінавацілі і ў вымагальніцтве ў знаёмай. Агулам ён атрымаў 2 гады і 6 месяцаў "хіміі". Тады ж яго ўключылі ў спіс "экстрэмістаў". Беларускія праваабаронцы прызналі Кемежа палітвязнем.

Цяпер з "хіміі" яго адпраўляюць у калонію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі