Міністэрства інфармацыі супраць "Беларускага партызана" (відэа)

Міністэрства інфармацыі супраць "Беларускага партызана" (відэа)

Раніцай 15 снежня ў Беларусі перастаў адкрывацца сайт "Беларускі партызан". Нейкі час інтэрнэт-правайдары тлумачылі блакіроўку тэхнічнымі збоямі, аднак бліжэй да 13-й адмаўляць відавочнае стала немагчыма. На сайце Міністэрства інфармацыі з'явіўся пост пра тое, што www.belaruspartisan.org сапраўды заблакаваны.

"Гэтае рашэнне прынятае па выніках маніторынгу гэтага рэсурсу, які выявіў сістэматычнае парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, — тлумачыць сваю пазіцыю Мінінфарм. — На згаданым інфармацыйным рэсурсе, размешчаным за межамі нацыянальнага сегмента сеціва інтэрнэт, рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх змяшчаецца забароненая інфармацыя".

Што такое "забароненая інфармацыя"? Паслухаем тры версіі блакіроўкі "Беларускага партызана" ад сузаснавальніцы праекта Святланы Калінкінай.

Ці няма парушэння свабоды слова ў тым, як Мінінфарм па сваім разуменні блакуе сайты без рашэння суда? Чаму "Беларускі партызан" заблакаваны, а расійскі Regnum, некалькі супрацоўнікаў якога знаходзяцца цяпер за кратамі, не? Як увогуле беларускія ўлады рэагавалі на працу незалежных СМІ ў 2017 годзе? Абмяркоўвалі ўсё гэта з кіраўніком прававой службы "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Алегам Агеевым

Міністэрства інфармацыі супраць "Беларускага партызана" (відэа)
Алег Агееў. Фота: baj.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі