Злодзей памылкова скраў з музея пяць копій залатых зліткаў

Злодзей памылкова скраў з музея пяць копій залатых зліткаў

У Японіі злодзей памылкова скраў з краязнаўчага музея пяць копій залатых зліткаў. Пры гэтым ён не ўзяў з той жа вітрыны тры сапраўдныя 30-кілаграмовыя зліткі срэбра і буйны маналіт руды з золатам. Як інфармуе РІА “Новости”, кур’ёзнае здарэнне адбылося ў панядзелак у горадзе Садо прэфектуры Ніігата. У згаданым музеі прадстаўлена гісторыя здабычы золата і срэбра, якая калісьці актыўна праводзілася ў гэтым рэгіёне.

Зламыснік патрапіў у будынак праз разбітае акно. Пасля ён разбіў вітрыну і забраў пяць дакладных копій зліткаў золата, кожны з іх важыць 1 кг. Цяпер злодзея шукае паліцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі