Зміцер Дашкевіч прапануе змяніць фармат "Ночы расстраляных паэтаў"
Грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч прапануе змяніць фармат сёлетняй "Ночы расстраляных паэтаў". Паколькі сабрацца людзям ніхто не дазволіць, будуць толькі новыя затрыманні, ён заклікае "кожнага на сваім месцы" згадаць пра нявінна забітых.
"Пад хэштэгам #Ночпаэтаў запішыце верш, прачытайце твор, паразважайце пра прычыны таго, што з намі адбывалася і адбываецца, — піша Дашкевіч у Facebook. — Няхай збярэцца і Беларусь у выгнанні — і нагадае ўсяму свету пра злых духаў, якія катуюць усю нацыю".
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях НКУС былі расстраляныя больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі. Сярод іх былі 22 літаратары. У памяць пра іх у апошнія гады беларусы збіраюцца ў Курапатах пад Мінскам — там, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Акцыю назвалі "Ноч расстраляных паэтаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.