Зміцер Дашкевіч правёў ноч у ізалятары на Акрэсціна
Ноч на 25 сакавіка Зміцер Дашкевіч правёў у ізалятары часовага затрымання на Акрэсціна.
Пра тое, дзе знаходзіцца затрыманы падчас дазволенага святкавання актывіст, стала вядома толькі пасля 22-й гадзіны. Да таго часу цяжарнай жонцы Дашкевіча Насце не паведамлялі пра месцазнаходжанне мужа.
Верагодна, сёння пройдзе суд над актывістам.
На мітынгу 24 сакавіка Дашкевіч выступіў з рэзкай прамовай, у якой негатыўна выказаўся на адрас міліцыянтаў. Пасля выступу людзі ў цывільным затрымалі яго на вачах малых дзяцей (у Дашкевічаў дачка і сын).