Змітра Дашкевіча пазбавілі правоў кіроўцы на два гады

Змітра Дашкевіча пазбавілі правоў кіроўцы на два гады

Лідар "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Зміцер Дашкевіч застаўся без правоў кіроўцы на два гады. Такое рашэнне 16 траўня прыняў Першамайскі суд сталіцы. 

Нагодай стаў выпадак у студзені 2017 года. За нясвоечасова выплачаныя штрафы за вулічныя акцыі судовыя выканаўцы прыйшлі арыштоўваць аўтамабіль Дашкевіча. Той сеў у машыну і паспрабаваў з'ехаць. Пры гэтым ён наехаў на нагу аднаму з судовых прыставаў і падрапаў чужы тэлефон. 

"Пацярпелым бокам выступаў начальнік Першамайскага ДАІ Гаўрош і падрапаны корпус службовага тэлефона судовых выканаўцаў. Былі ў мяне, у нашай бяспраўнай краіне, хоць нейкія правы — і тыя ад мяне злачынна вырвалі! Але ёсьць і добрая навіна: далучаюся да лепшай часткі чалавецтва — пешаходаў! Жыве!" — з гумарам адкаментаваў падзею Дашкевіч на Фэйсбуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі