Знешні дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся на 1 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся на 1 млрд долараў

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку года павялічыўся на 1 млрд долараў (ці на 5,8%). На 1 лістапада ён складаў $18,1 млрд, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў. Адзначым, што за першае паўгоддзе 2020-га знешні дзярждоўг павялічыўся на $0,9 млрд ці на 5,3%.

За першыя дзесяць месяцаў бягучага года было прыцягнута знешніх крэдытных рэсурсаў на суму, эквівалентную 2 млрд 548 млн 900 тысячам долараў ($1,3 млрд было атрымана ад размешчаных на знешніх фінансавых рынках аблігацый, 505 млн долараў — ад ураду і банкаў Расіі). У той жа перыяд па ранейшых далгах было выплачана 1 млрд 388,2 млн долараў.

Дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку года павялічыўся на 13,1 млрд рублёў ці на 29,3%. На 1 лістапада ён складаў 57,9 млрд рублёў.

Што да ўнутранага дзярждоўгу, то ў пачатку лістапада ён складаў 10,2 млрд рублёў (на 1 ліпеня было 9,3 млрд рублёў). Сёлета ён павялічыўся на 1,4 млрд ці на 16,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі