Знік Кубак уладальнікаў кубкаў, які заваяваў мінскі "Камунальнік"

Знік Кубак уладальнікаў кубкаў Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола, які ў 1987 годзе заваявалі дзяўчаты з мінскага "Камунальніка". Гэта было найвялікшае дасягненне беларускага клуба, які, на жаль, спыніў сваё існаванне ў 1999-м.

Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", былыя валейбалісткі распавядаюць, што кубак працяглы час захоўваўся ў клубе. Аднак падчас аднаго з пераездаў ён згубіўся. Дзіўна, але знайсці ганаровы трафей ці хаця б высветліць яго лёс дагэтуль ніхто не спрабаваў.

Пра лёсы валейбалістак "Камунальніка" гл. тут.

Фота: Reuters, sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі