Знойдзеныя архіўныя фільмы пра святкаванне ў Мінску 75-годдзя БНР (ВІДЭА)

Знойдзеныя архіўныя фільмы пра святкаванне ў Мінску 75-годдзя БНР (ВІДЭА)

Знойдзеныя архіўныя фільмы, якія распавядаюць пра стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і святкаванне ў Мінску 75-годдзя БНР, што праходзіла на дзяржаўным узроўні ў 1993 годзе. Абедзве стужкі захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў у Дзяржынску.

Аўтар фільма “БНР. Час звеставання” — вядомы гісторык Віталь Скалабан, бацька цяперашняга сталічнага ідэолага Паўла Скалабана, чый подпіс часта фігуруе пад забаронамі канцэртаў у Мінску беларускіх і замежных гуртоў. Стужка складаецца з трох частак: у першай распавядаецца гісторыя стварэння БНР, у другой — паказваюцца кадры святкавання 75-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, у трэцяй — аўтары расказваюць пра лёс заснавальнікаў першай незалежнай беларускай дзяржавы, многія з якіх былі забітыя бальшавікамі. З дазволу архіва публікуем 2-ю частку фільма, у якой можна пабачыць Васіля Быкава, Зянона Пазняка, Лявона Баршчэўскага, Ніла Гілевіча і тагачаснага старшыню Урада БНР Язэпа Сажыча, якія сабраліся на мітынгу каля помніка Янку Купалу.

Кінаальманах “Беларусь” таксама прысвечаны святкаванню 75-годдзю БНР, што адбывалася ў Мінску на дзяржаўным узроўні. Акрамя мітынгу і шэсця можна ўбачыць святочны сход у сталічнай філармоніі з удзелам тагачаснага кіраўніка Беларусі Станіслава Шушкевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі