Зорка OnlyFans заваявала алімпійскую бронзу ў лёгкай атлетыцы
Аліша Ньюман
На Алімпійскіх гульнях у Парыжы бронзавы медаль у скачках з шастом заваявала лёгкаатлетка з Канады Аліша Ньюман.
У інтэрв'ю BILD 30-гадовая дзяўчына прызналася, што падзарабляе на OnlyFans, дзе размяшчае свае эратычныя ролікі. Яна кажа, што гэта надае ёй ўпэўненасці.
"Я шмат публікую свае трэніроўкі, расказваю пра харчаванне, даю мноства парадаў і рэкамендацый. <..> Вядома, у многіх пэўнае клішэ, калі яны думаюць пра OnlyFans. Я не магу змяніць меркаванне людзей. Але гэты сайт звязаў мяне з многімі фанатамі. Больш, чым любую іншую скакуху з шастом у мінулым. Мяне не хвалюе, што пра гэта думаюць іншыя. Я тая, хто я ёсць, і я раблю гэта добра", — заяўляе Ньюман.
На сайце ў спартоўкі 65 тысяч падпісчыкаў. Яна здымаецца напаўаголенай ў розных лакацыях — на яхце, каля люстэрка або ў спартзале. Аднак цалкам аголенай Ньюман не з'яўляецца ніколі.
У Беларусі, дарэчы, на яе хутчэй за ўсё пачалі б крымінальную справу за стварэнне і распаўсюд парнаграфіі. Менавіта так кваліфікуюць беларускія міліцыянты здымкі для OnlyFans.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.