ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму
ЗША плануюць увесці новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму ўжо на наступным тыдні.
Пра гэта заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд падчас міжнароднай канферэнцыі па пытаннях бяспекі GLOBSEC, перадае Радыё Свабода.
Якімі менавіта будуць санкцыі, яна не ўдакладніла.
На сёння ЗША ўвялі як персанальныя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму, так і эканамічныя санкцыі супраць канцэрна "Белнафтахім" і прадпрыемстваў, якія ў яго ўваходзяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.