ЗША хочуць прыцягнуць да адказнасці рэжым Лукашэнкі

ЗША "будуць працягваць шукаць шляхі павялічыць ціск" / Reuters
ЗША "будуць працягваць шукаць шляхі павялічыць ціск" / Reuters

ЗША лічаць вельмі важным прыцягнуць да адказнасці вінаватых у ваенных злачынствах на ўсіх узроўнях. Пра гэта заявіў падчас брыфінгу 10 лютага сталы прадстаўнік Злучаных Штатаў пры Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе Майкл Карпэнтэр. Паводле яго слоў, важна прыцягнуць да адказнасці тых прадстаўнікоў рэжыму ў Беларусі, якія дапамагалі Расіі ў арганізацыі вайны супраць Украіны. "Але таксама важна задакументаваць тыя рэпрэсіі, якія адбываюцца ўнутры Беларусі, бо ў беларускіх турмах цяпер пакутуюць каля 1500 палітычных вязняў у выніку брутальнай тактыкі рэжыму Лукашэнкі", — дадаў ён.

"Злучаныя Штаты будуць працягваць шукаць шляхі павялічыць ціск — праз санкцыі і іншымі спосабамі — каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці, цытуе словы Карпэнтэра Радыё Свабода. — Як за ўнутраныя рэпрэсіі, гэтак і за ўдзел у вонкавай агрэсіі, якую Расія вядзе супраць Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі