ЗША прасілі Кіеў "не выкарыстоўваць хаос" у Расіі — CNN
Байцы "Вагнер" ля будынка штаба Паўднёвай ваеннай акругі ў Растове / ТАСС
ЗША падчас маршу Яўгена Прыгожына на Маскву звярнуліся да Украіны з просьбай "не выкарыстоўваць хаос" унутры Расіі для нанясення ўдараў. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцу. У Вашынгтоне асцерагаліся, што створыцца ўражанне, быццам Захад і Кіеў дапамагаюць Прыгожыну і пагражаюць расійскаму суверэнітэту.
"Пасланне было такім: не разгойдвайце лодку. Выкарыстоўвайце магчымасці на ўкраінскай тэрыторыі, але не ўцягвайцеся ва ўнутраныя справы і не нанасіце ўдараў па вайсковых аб'ектах унутры Расіі", — сказаў суразмоўца тэлеканала.
Нагадаем, увечары 23 чэрвеня Яўген Прыгожын абвінаваціў вайсковае кіраўніцтва Расіі ў нанясенні ўдару па палявых лагерах ПВК "Вагнер", абвясціў "Марш справядлівасці", заняў Растоў і высунуўся ў бок Масквы. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў такія дзеянні" здрадай" і "ударам у спіну". Супраць Прыгожына распачалі крымінальную справу. Аднак увечары 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што спыняе сваё войска і адводзіць яго ў тылавыя лагеры. Перад гэтым адбыліся перамовы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Было абвешчана, што Прыгожын пераязджае ў Беларусь. Сёння раніцай яго бізнес-джэт прызямліўся на аэрадроме ў Мачулішчах, а напярэдадні стала вядома, што ў Магілёўскай вобласці пабудуюць лагер для ПВК "Вагнер".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.