ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць Расіі і высылаюць 10 дыпламатаў
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ пра ўвядзенне новых санкцый супраць Расіі, паведамляе Белы дом.
У "чорны спіс" трапілі шэсць расійскіх тэхналагічных кампаній і арганізацый. Паводле звестак ЗША, гэтыя кампаніі могуць мець дачыненн да кібератакі на амерыканскія дзяржструктуры ў снежні 2020 года. Пад санкцыі трапілі вайсковы інавацыйны тэхнаполіс "ЭРА", кампанія "Пасіт", АСТ і іншыя, піша "Новая газета".
Пад санкцыі трапілі 16 фізічных і 16 юрыдычных асоб, якія могуць мець дачыненне да ўмяшання ў выбары прэзідэнта ЗША.
Акрамя таго, Штаты высылаюць 10 расійскіх дыпламатаў, бо лічаць, што ў персанал расійскай дыпмісіі ўваходзяць прадстаўнікі спецслужбаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.