ЗША ўвялі санкцыі супраць украінскага алігарха Каламойскага
ЗША ўвялі санкцыі супраць украінскага алігарха Ігара Каламойскага "за дачыненне да значнай карупцыі". Яму і яго сям'і забаронены ўезд у Злучаныя Штаты, паведамляецца на сайце Дзярждэпа.
Падставай для накладання санкцый стала дзейнасць Каламойскага на пасадзе кіраўніка Днепрапятроўскай вобласці ў 2014-2015 гадах. Гэта і карупцыя, і спробы выкарыстання ўлады для сваіх асабістых мэтаў, заявіў дзяржсакратар Энтані Блінкен. Ён таксама згадаў і цяперашнюю дзейнасць алігарха, якая выклікае ў Вашынгтоне заклапочанасць, паколькі "пагражае будучыні Украіны".
Лічыцца, што Уладзімір Зяленскі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у тым ліку дзякуючы падтрымцы Ігара Каламойскага і яго тэлеканала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.