ЗША выдзелілі новую вайсковую дапамогу Украіне на амаль $8 мільярдаў

На фронце ва Украіне

На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Як і чакалася, ЗША выдзелілі новую вайсковую дапамогу Украіне на $7,9 млрд. Пра гэта ў чацвер паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

У новым амерыканскім пакеце дапамогі — дадатковая батарэя СПА Patriot, беспілотнікі, дальнабойныя ракеты і боепрыпасы класа "паветра – зямля". Злучаныя Штаты прафінансуюць "умацаванне абаронна-прамысловай базы Украіны". Будзе пашырана праграма па падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў на F-16.

"Мы скарыстаемся гэтай дапамогай найбольш эфектыўным і празрыстым спосабам для дасягнення нашай галоўнай агульнай мэты: перамогі Украіны, справядлівага і працяглага міру і трансатлантычнай бяспекі, піша Зяленскі ў Telegram. — ...Украіна і Злучаныя Штаты застаюцца блізкімі саюзнікамі, прыхільнымі абароне свабоды, чалавечага жыцця і агульнай бяспекі ў Еўропе і за яе межамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі