Звальненні ў музеі Азгура ў Мінску

У Мемарыяльным музеі-майстэрні Азгура / https://www.facebook.com/azgurmuseum/
У Мемарыяльным музеі-майстэрні Азгура / https://www.facebook.com/azgurmuseum/

У Мемарыяльным музеі-майстэрні Азгура ў Мінску адбываюцца звальненні. З 1-га лютага Аксана Багданава (на здымку знізу) ўжо не будзе яго дырэктаркай, піша @by_culture.

Разам з Багданавай з-за рэпрэсій у адрас калектыву музею сыходзяць 5 спецыялістаў — гэта 60% навуковых і творчых супрацоўнікаў.

Нядаўна стала вядома, што ўлады ўзяліся за згаданы музей, які праіснаваў амаль два дзесяцігоддзі. Вясной яго плануецца далучыць да Музея гісторыі Мінска. Мінкульт даручыў Мінгарвыканкаму "забяспечыць пастаянны кантроль за зместам культурніцкіх мерапрыемстваў з мэтай недапушчэння аднаўлення паказаў спектакляў, канцэртаў з удзелам дэструктыўна настроеных творчых працаўнікоў". Шмат гадоў музей-майстэрня беларускага скульптара праводзіў разнастайныя культурніцкія мерапрыемствы, якія карысталіся папулярнасцю сярод публікі.

Звальненні ў музеі Азгура ў Мінску
MASTACTVA Magazine

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі