Звольніўся галоўны трэнер футбольнага салігорскага "Шахцёра" Аляксей Бага

Аляксей Бага

Аляксей Бага / fcshakhter.by

Звольніўся галоўны трэнер футбольнага салігорскага "Шахцёра" Аляксей Бага. Пра гэта ён заявіў у каментары "Беларускаму футболу". Пазней гэта пацвердзіла клубная прэс-служба. Пагадненне скасаванае "па пагадненні бакоў".

Аляксею Багу 42 гады. Ён — былы галоўны трэнер БАТЭ. Упершыню ў "Шахцёр" прыйшоў у 2021-м, у другім крузе, і каманда датэрмінова стала чэмпіёнам краіны. Пасля Бага працаваў у Азербайджане. У канцы 2022-га ён вярнуўся ў "Шахцёр". Аднак у гэтым сезоне салігорцы змагаліся за месца ў эліце, паколькі з-за справы аб дамоўных матчах з каманды былі знятыя ачкі.

Магчыма, Аляксей Бага працягне кар'еру ў РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі