ЗВР Беларусі скарачаюцца другі месяц запар
Долары, ілюстрацыйнае фота
Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі 8,09 млрд долараў, паведамляюць у Нацбанку. Гэта менш на 33,9 млн долараў, чым было ў пачатку года. У снежні, нагадаем, валютныя рэзервы таксама скараціліся — больш чым на 128 млн долараў.
У студзені ў аб'ёме страцілі ўсе складнікі ЗВР. Кошт манетарнага золата зменшыўся на 18,7 млн долараў і склаў 3,56 млрд долараў. Рэзервы ў замежнай валюце аселі на 7 млн долараў, іх частка ў ЗВР складае цяпер 3,15 млрд долараў. Кошт СДР (спецыяльныя правы запазычання) паменшаў на 8,2 млн долараў да 1,38 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.