ЗВР Беларусі за верасень скараціліся амаль на 70 млн долараў

ЗВР знізіліся праз падзенне кошту манетарнага золата, ілюстрацыйнае фота

ЗВР знізіліся праз падзенне кошту манетарнага золата, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за верасень скараціліся на 66,2 млн долараў і склалі на 1 кастрычніка 7,925 млрд долараў. Прыблізна столькі ж складалі ЗВР Беларусі ў пачатку года (7,929 млрд долараў). Самы высокі паказчык, нагадаем, быў у пачатку лютага — міжнародныя рэзервовыя актывы тады выраслі да 8,142 млрд долараў. Потым яны знізіліся, але апошнія некалькі месяцаў зноў нязменна раслі.

На аб'ём ЗВР у верасні паўплывала падзенне кошту манетарнага золата, кажуць у Нацбанку. "Залатая" частка беларускіх ЗВР страціла ў кошце 122,9 млн долараў. Таксама зменшылася ацэнка спецыяльных правоў запазычання МВФ на 10,6 млн долараў. Але выраслі рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — на 67,8 млн долараў. Яны трохі кампенсавалі агульнае зніжэнне ЗВР.

Нагадаем, Нацбанк ставіць мэтай захаваць міжнародныя рэзервовыя актывы сумай не менш за 6 млрд долараў на канец года. Такая ж мэта вызначаная і на 2024 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі