Нацбанк назваў праблемы, якія ўзніклі пасля санкцый
Нацбанк
Нацбанк Беларусі агучаў праблемы, з якімі сутыкнуўся ў выніку міжнародных санкцый. Пералік змешчаны ў канцэпцыі развіцця плацежнага рынку на 2023-2025 гады, апублікаванай на сайце фінансавага рэгулятара.
Па словах спецыялістаў Нацбанка, санкцыі выклікалі цяжкацсі ў наступных сферах:
— міжнародныя разлікі;
— афіцыйная купля ліцэнзій на праграмнае забеспячэнне (ПЗ);
— афіцыйнае абнаўленне ПЗ і тэхпадтрымка (у тым ліку абсталявання);
— аператыўная замена абсталявання па гарантыі.
Выйсце Нацбанк бачыць у пераходзе на праграмныя прадукты з адкрытым зыходным кодам, а таксама ў выкарыстанні паслугі айчынных вытворцаў. Акрамя таго IT-кампаніям краін ЕАЭС прапануюць кааперавацца, каб не залежаць ад заходняга софту.
Яшчэ адным варыянтам супрацьстаяння санкцыяй у Нацбанку бачаць лічбавы рубель. Яго плануецца ўвесці ў Беларусі бліжэйшымі гадамі. Выкарыстоўваць яго плануецца ў разліках з краінамі-партнёрамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.