Зяленскі адказаў Пуціну: з "агульнага" з Расіяй у нас засталася толькі мяжа
Уладзімір Зяленскі адказаў Уладзіміру Пуціну на яго нядаўнія словы пра "агульнае грамадзянства" для расіян і ўкраінцаў, якое можа зрабіць народы больш моцнымі і паспяховымі (Пуцін нават развітаўся па-украінску). На сваёй старонцы ў Facebook новаабраны ўкраінскі прэзідэнт напісаў, што доўга думаў наконт "шмат агульнага", што ёсць паміж Украінай і Расіяй. "Рэальнасць такая, што сёння, пасля анэксіі Крыму і агрэсіі на Данбасе, з "агульнага" у нас засталося толькі адно — гэта дзяржаўная мяжа", — мяркуе Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Расія павінна вярнуць "кантроль за кожным міліметрам [мяжы] з украінскага боку". І толькі пасля гэтага можна будзе пачаць пошукі "агульнага". А пакуль дачыненні Украіны і Расіі нельга назваць "брацкімі", падкрэслівае новаабраны ўкраінскі прэзідэнт.
Путин, высказавшись о Зеленском и общем с Украиной гражданстве, попрощался с журналистами по-украински: "До побачення" pic.twitter.com/V8qKt6vgdc
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 29 апреля 2019 г.