Зяленскі баіцца, што праз Ізраіль забудуцца на Украіну — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Ізраіль аднавіў баявыя дзеянні ў сектары Газа, а ва Украіне — новая фаза вайны. Агрэсія Расіі выклікала рэзкі рост выдаткаў ЕС на абарону і прымусіла блок старанна прааналізаваць сваю вайсковую палітыку. Падрабязней пра гэта і не толькі чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".

 

Ізраіль аднавіў баявыя дзеянні ў сектары Газа

Ізраіль наносіць авіяўдары па поўначы Газы, а баевікі б'юць па Ізраілю ракетамі. Пра гэта расказвае карэспандэнтка Бі-бі-сі Ганна Фостэр са Сдэрота.

Паводле журналісткі, баявыя дзеянні такія ж актыўныя, як і падчас папярэдняй серыі наземнай аперацыі ЦАХАЛ.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш паведаміў, што яго глыбока засмучае аднаўленне баявых дзеянняў у сектары Газа.

Я ўсё яшчэ спадзяюся, што ўдасца падоўжыць усталяваную паўзу. Аднаўленне баявых дзеянняў толькі паказвае, наколькі важна забяспечыць сапраўднае спыненне агню.

Тым часам перамовы аб аднаўленні рэжыму спынення агню працягваюцца, перадаецца ў паведамленні МЗС Катара. Працягнуць часовае спыненне агню таксама заклікала міністр замежных спраў ФРГ Аналена Бербок.

 

Вайна з Расіяй увайшла ў новую фазу

З прыходам зімы пачалася новая фаза расійска-ўкраінскай вайны. Пра гэта ў інтэрв'ю заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які выказаў асцярогі, што канфлікт паміж Ізраілем і ХАМАС можа засланіць украінскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі