Зяленскі гаварыў з пантыфікам пра вяртанне ўкраінцаў з расійскага палону
Уладзімір Зяленскі і Папа Рымскі Францішак
11 кастрычніка ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сустрэўся ў Ватыкане з Папам Рымскім Францішкам. Ён гаварыў з пантыфікам найперш пра вяртанне ўкраінцаў з расійскага палону. Зяленскі згадаў пра ўкраінскую журналістку Вікторыю Рошчыну, пра смерць якой у Расіі стала вядома напярэдадні.
У турмах і лагерах у РФ па-ранейшаму знаходзіцца шмат цывільных украінцаў, а сярод іх і дзеці. Прэзідэнт Украіны разлічвае на садзейнічанне Ватыкана "вяртанню дадому захопленых у расійскі палон украінцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.