Зяленскі, кароль Іарданіі і сябры Пуціна: новая маштабная ўцечка з афшораў
Уладзімір Зяленскі, Уладзімір Пуцін з Канстанцінам Эрнстам і кароль Іарданіі Абдала / калаж Еўрарадыё
Увечары 3 кастрычніка кансорцыум журналістаў ICIJ пачаў публікаваць расследаванні па Pandora Papers — найбуйнейшай уцечцы дакументаў аб адмыванні грошай. Невядомы добразычліўца адправіў журналістам 3 тэрабайты інфармацыі пра тое, як палітыкі і знакамітасці сыходзяць ад падаткаў. Пра бізнес-схемы спявачкі Шакіры, таксама згаданай у расследаваннях, распавядаць не будзем. Але як не расказаць пра Зяленскага і сяброў Пуціна?
Сябры Пуціна, падначаленыя Пуціна і Святлана Крываногіх
Гендырэктар "Растэха" Сяргей Чэмезаў з Уладзімірам Пуціным знаёмы з 1990-х: яны разам працавалі ў Адміністрацыі прэзідэнта Ельцына. З усёй уласцівай яму сціпласцю, Чэмезаў яшчэ два гады таму казаў, што "не складуе грошы ў кутах" і што "яхт і самалётаў" у яго няма. Аказалася, гэта не зусім так.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.